ТАРАСОВА ДОЛЯ.
Памяці Тараса Шаўчэнкі
I
Ходзіць гоман по Ўкраіне У святочных шатах… Гаманіць Дняпро са стэпам Аб вялікім святу.
Тую долю, што калісьці Тарас напрарочыў, — Тую долю чуюць вушы, Бачаць ясны вочы.
Тая воля, на якую Тарас спадзяваўся, Загуляла ў буйным стэпе, Сонцам абвілася.
Тое шчасце, аб якім так Тарас вечна марыў, У народзе на свабодзе З Крамля гаспадарыць.
Добрым словам памінае Вялікага сына Украіна маладая, Вольная Ўкраіна.
|